Ф. усё яшчэ злаваўся на мяне. Ён сядзеў насупраць і моўчкі гартаў каталог жывапісу.
- Ты ніколі ў сваім жыцці не сустракаў такой шчырасці! – стрымліваючы гнеў, Ф. тыцкнуў пальцам на рэпрадукцыю Nez Carotte Жака Дзюбюфе.
- Бачыў, - адказаў я, - але больш шчырымі мне падаюцца яго КАРЦІНЫ-АСАМБЛЯЖЫ.
- Што ты разумееш у мастацтве, ябаны правінцыял?! – закрычаў Ф., кінуўшы каталог на падлогу. – Што ты ўвогуле разумееш? Ты цэлымі днямі сядзіш у маім садзе, пьеш маю каву, паліш мае цыгары, чытаеш мае газеты і… - ён раптам змоўк і паглядзеў на вуліцу.
- Што “і”? – самазадаволена ўсміхнуўся я.
- Што ты, блядзь, усміхаешся? – Ф. ускочыў з крэсла і схіліўся нада мной. – Думаеш, я не ведаю, чым вы ўчора…
Званок у дзверы спыніў яго. Праз некалькі секунд у вітальні пачуліся крокі, спачатку – жаночыя, крыху спалоханыя, потым – мужчынскія, крыху стрыманыя. Жонка Ф. размаўляла з паштальёнам.
- Як маецеся?
- Нармальна, - яе голас гучаў ціха.
- У Вас нешта здарылася?
- Не…
“ЗДАРЫЛАСЯ! - хацелася закрычаць. – Ф. – ЗАКАМПЛЕКСАВАНЫ ХУЯБЛЫТАЛА І ПАДАБЦАСНІК! ЁН ПАБІЎ СВАЮ ЖОНКУ! ПАЗВАНІЦЕ… ПАЗВАНІЦЕ… НЯХАЙ ЯГО ПАСОДЗЯЦЬ РАЗАМ З ГВАЛТАЎНІКАМІ!”
- Распішыцеся за пакет… - голас паштальёна абарваў маю думку. – Да пабачэння. Прывітанне Ф..
- Табе пакет, мой хлопчык, - ціхі голас паклікаў з вітальні.
- Ідзі, забяры, - рыкнуў Ф., тузануўшы мяне ў плячо.
MEHR INFO ÜBER SAFER SEX UND SEXUELL ÜBERTRAGBARE KRANKHEITEN было накрэслена на плотнай, як танны кандом, капэрце.
- Што гэта? – здзіўлена паглядзеў Ф..
- Часопіс і дзевяць гумавых мядзведзек… - адказаў я. – А ты думаў запрашэнне ад Юко Сіраісі?
- Нічога не думаў. Э-э-э… Я хацеў спытаць… У цябе нешта было з маёй жонкай?..
Успаміны праявіліся ўсмешкай на маім твары. Мне прыйшлося прыкласці намаганні и сурвэтку, каб не засмяяцца. Ф. гэта б зноў раззлавала. Прыдуркаватая сямейка – Ф. – багаты ідыёт, але і жонка не лепш. Я жыў з імі толькі таму, што мне не прыходзілася плаціць за пакойчык пад дахам. Так вырашыла жонка Ф.. Ён нічога не ведаў. Толькі здагадваўся.
Ціхае жыццё паміж садам і яе пакоем. Кунілінгус. Мінет. Я і яна. Калі ён адсутнічаў. Гэта здаралася часта. Крызіс сярэдніх гадоў. Сучасны жывапіс і нюслі.
- Нічога ў нас не было. Яна проста папрасіла пагаліць ёй ногі, – пачаў апраўдвацца я. – Я ўзяў свой станок для галення і пену… Яна хацела, каб я зрабіў. Чаму?.. Не ведаю… Пачаставала мяне піцай… нюслямі і кавай. Распавядала пра маладосць, што ўсё яшчэ кахае цябе. Чуеш? Яна кахае ЦЯБЕ, А НЕ МЯНЕ. – я ўзняў з падлогі каталог.
Ф. маўчаў. Мне было да пізды, верыць ён мне ці не. Усё вырашала жонка.
Я разгарнуў каталог.
“Вось твая жонка! – хацелася пафасна гаркнуць Ф. і тыцкнуць мордай у рэпрадукцыю “Касагрудай” Жака Дзюбюфе, - ты яе не ябаў ўжо два гады, стары садыст… Тваё жыццё – бруд, без аніякіх каляровых і гукавых нюансаў! Табе падабаецца спаць аднаму на брудных прасцінах і жэрці халодную бульбу з гароднінай, запіваючы зялёнай гарбатай”.
Ф. некалькі хвілін моўчкі пазіраў на мяне, потым забраў каталог і зваліў. Ён пайшоў у прыбіральню. Гэта дакладна. Будзе драчыць на “Аголеных” Поля Рэбейроля. Яму падабаюцца яго вялікія фігуры. Калі Ф. скончвае, ён абавязкова крычыць: “L’HOURLOUPE!”.